Першая ракетка свету беларуская тэнісістка Арына Сабаленка другі раз запар выйшла ў фінал турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $9,4 млн, паведаміла БелТА.
У паўфінальным матчы дзеючая чэмпіёнка Miami Open абыграла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну (другі нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:4, 6:3. Сабаленка дзевяць разоў падавала на вылет і не дапусціла ніводнай памылкі на падачах. Паядынак дзвюх лепшых тэнісістак планеты доўжыўся паўтары гадзіны.
На шляху да фіналу Арына Сабаленка таксама перамагла трох прадстаўніц ЗША Эн Лі (39) — 7:6, 6:4, Кэці Макнэл (72) — 6:4, 6:2, Хэйлі Баптыст (45) — 6:4, 6:4 і кітайскую тэнісістку Цыньвень Чжэн (26) — 6:3, 6:4.
У фінале саперніцай беларускі будзе амерыканка Коры Гаўф (4), якая разграміла чэшку Караліну Мухаву (14) — 6:1, 6:1.
Пераможца цяперашніх спаборніцтваў у Маямі вызначыцца 29 сакавіка, чэмпіёнка заробіць больш за $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Арына Сабаленка абыграла ў вырашальным паядынку Miami Open Джэсіку Пегулу - 7:5, 6: 2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).