Беларуска Арына Сабаленка дзясяты раз прыме старт у адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе, паведаміла БелТА.
У паядынку першага раўнда саперніцай першай ракеткі планеты будзе іспанская тэнісістка Джэсіка Бузас Манейра, якая знаходзіцца на 50-м месцы ў рэйтынгу WTA . Раней яны сустракаліся двойчы і абодва разы перамагала Арына Сабаленка.
Пераможца іх сённяшняга матчу згуляе ў 1/32 фіналу з пераможцай паядынку паміж чэшкай Ліндай Фрухвіртавай (149-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і французскай тэнісісткай Эльзай Жакмо (67).
Арына Сабаленка дэбютавала на парыжскіх кортах «Ралан Гарос» у 2017 годзе. Год таму ён дабралася да вырашальнага паядынку French Open, у якім уступіла амерыканцы Коры Гаўф.
Фінал жаночага турніру адбудзецца 6 чэрвеня, мужчыны вызначаць мацнейшага 7 чэрвеня. Агульны прызавы фонд другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» ў 2026 годзе складае рэкордныя 61,7 млн еўра, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2,8 млн еўра.