Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка выступіць у дуэце з легендарным сербскім тэнісістам Новакам Джокавічам. Спаборніцтвы ў міксце амерыканскага першынства другі раз пройдуць за тыдзень да старту US Open.
Асноўны этап чацвёртага ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» пачнецца ў Нью-Ёрку 30 жніўня, а фінішуе 13 верасня. Год таму Арына Сабаленка другі раз запар стала пераможцай US Open, абыграўшы ў фінале прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву, а ў 2024 годзе выйграла ў вырашальным паядынку ў яшчэ адной амерыканскай тэнісісткі Джэсікі Пегулы.