Top.Mail.Ru

Сабаленка лідзіруе, Свёнтак апусцілася на сёмае месца ў рэйтынгу WTA

Пасля фінішу адкрытага чэмпіянату Францыі беларуска Арына Сабаленка працягвае ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.



Пасля выхаду ў фінал «Ралан Гарос» у актыве лепшай беларускай тэнісісткі стала 11 553 ачкі, у пераможцы French Open амерыканкі Коры Гаўф на 3470 балаў менш. Былы лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтак, якая саступіла Сабаленку ў паўфінале, апусцілася на сёмую пазіцыю. Галоўная сенсацыя «Ралан Гарос» Францужанка Лоіс Буасон, якая дабралася да паўфіналу, паднялася адразу на 298 пазіцый — з 361-й на 66-ю. Дзве беларускі засталіся на ранейшых месцах: Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 75-й пазіцыі, а Аляксандра Сасновіч — 105-м радку.

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Арына Сабаленка ( Беларусь) — 11 553 оч.

2. Коры Гаўф (ЗША) — 8083.

3. Джэсіка Пегула (ЗША) — 6493.

4. Ясмін Пааліні (Італія) — 4805.

5. Чжэн Цыньвэнь (Кітай) — 4668.

6. Міра Андрэева (Расія) — 4636.

7. Іга Свёнтак (Польшча) — 4618.

8. Мэдысан Кіз (ЗША) — 4484.

9. Паула Бадоса (Іспанія) — 3684. 

10. Эма Навара (ЗША) — 3694.

На чале мужчынскага рэйтынгу — фіналіст «Ралан Гарос» італьянскі тэнісіст Янік Сіннер, а двухразовы чэмпіён іспанец Карлас Алькарас застаўся на другой пазіцыі. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Эрык Аруцюнян займае 494-е месца.

Топ-10 рэйтынгаў ATP

1. Янік Сіннер ( Італія) — 10 880.

2. Карлас Алькарас (Іспанія) — 8850.

3. Аляксандр Звераў (Германія) — 6385.

4. Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) — 4800.

5. Новак Джокавіч (Сербія) — 4630.

6. Ларэнца Музеці (Італія) — 4560.

7. Тэйлар Фрыц (ЗША) — 4485.

8. Томі Пол (ЗША) — 3510.

9. Хольгер Рунэ (Данія) — 3440.

10. Алекс Дэ Мінаўр (Аўстралія) — 3285.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю