Top.Mail.Ru

Арына Сабаленка пераможна стартавала на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі


Арына Сабаленка пераможна стартавала на першым у сезоне тэнісным турніры серыі «Вялікага шлема» — на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

У сваім стартавым паядынку ў Мельбурне першая ракетка планеты ўпэўнена перайграла прадстаўніцу Францыі Цьянцоа Ракатамангу (118-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:4, 6:1. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 17 хвілін. 

У другім раўндзе саперніцай беларускі будзе пераможца матча паміж расійскай тэнісісткай Анастасіяй Паўлючэнкавай (44) і кітаянкай Чжу Сян Бай (697). Арына Сабаленка двойчы запар выйгравала Australіan Open (2023, 2024 гг.), а год таму саступіла ў фінальным паядынку амерыканцы Мэдысан Кіз.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (102) прайграла ў 1/64 фіналу сёмай ракетцы планеты Жасмін Пааліні з Італіі — 1:6, 2:6. Сасновіч прабілася ў асноўную сетку аўстралійскага першынства праз кваліфікацыю, абыграўшы прадстаўніцу Францыі Ксенію Яфрэмаву, Кацінку фон Дайхман з Ліхтэнштэйна і ўкраінку Дар’ю Снігур.

Дарэчы, былая першая ракетка свету, трохразовая фіналістка турніраў «Вялікага шлема» расійская тэнісістка Дзінара Сафіна адказала на пытанне, каго бачыць фаварытам бягучага Australіan Open:

«Хто для мяне галоўны фаварыт? Ну, шчыра, пакуль бачу толькі Арыну [Сабаленку]. Проста ўсё: як у яе ідзе, як яна настроена... Для мяне — Арына».

Варабей парадаваў беларускіх аматараў біятлона

Беларус Максім Варабей заняў другое месца ў вялікім масстарце на этапе Кубка Расіі па біятлоне ў Дзёміне Яраслаўскай вобласці.

Удзел у вялікім масстарце на 15 кіламетраў узялі 60 біятланістаў, у тым ліку сем беларусаў. Пасля двух агнявых рубяжоў Максім Варабей з адным промахам ішоў па-за дзясяткамі мацнейшых, але абедзве стойкі наш спартсмен адпрацаваў чыста і ў выніку фінішаваў другім. Сенсацыйную перамогу з перавагай над беларусам у сем секунд атрымаў расіянін Яраслаў Конкін, які дагэтуль не меў поспехаў на такім узроўні.

Гэты этап Кубка Расіі па біятлоне ў Дзёміне прапусцілі Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Дзінара Смольская і Ганна Сола — лідары нацыянальнай каманды Беларусі рыхтуюцца да этапу Кубка Садружнасці, які пройдзе ў «Раўбічах» з 23 да 25 студзеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю