Top.Mail.Ru

Сабаленка пачынае абарону чэмпіёнскага тытула на турніры WTA-1000 у Мадрыдзе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка правядзе стартавы паядынак турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $8,2 млн, паведаміла БелТА.


Сёння ў матчы другога раўнда саперніцай першай ракеткі планеты будзе амерыканская тэнісістка Пейтан Стырнс, якая займае 43-е месца ў сусветным рэйтынгу. Гульня пачнецца ў 15.30 па мінскім часе і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». У 1/64 фіналу амерыканка абыграла францужанку Лаіс Буасон (46-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:1, 6:3. У дзвюх папярэдніх сустрэчах Сабаленка двойчы перамагала Стырнс, год таму ў 1/8 фіналу мадрыдскага турніру беларуска выйграла ў амерыканкі ў двух сэтах — 6:2, 6:4.

Сабаленка з’яўляецца трохразовай пераможцай Mutua Madrid Open (2021, 2023, 2025). У вырашальным паядынку мінулага года яна абыграла амерыканку Коры Гаўф. Цяперашні турнір на грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершыцца 3 мая.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю