Беларуска Арына Сабаленка з перамогі пачала выступленне на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе, паведамляе БелТА.
У паядынку 1/64 фіналу першая ракетка планеты абгуляла ў дзвюх партыях іспанскую тэнісістку Джэсіку Бузас Манэйра, якая знаходзіцца на 50-м месцы ў рэйтынгу WTA, — 6:4, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 15 хвілін. У другім раундзе Сабаленка сустрэнецца з пераможцай паядынку паміж чэшкай Ліндай Фрухвіртавай (149-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і французскай тэнісісткай Эльзай Жакма (67). Год таму Арына Сабаленка дабралася да вырашальнага паядынку French Open, у якім саступіла амерыканцы Коры Гаўф.
Фінал жаночага «Ралан Гарос» адбудзецца 6 чэрвеня, мужчыны вызначаць наймацнейшага 7 чэрвеня. Агульны прызавы фонд другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» ў 2026 годзе складае рэкордныя 61,7 млн еўра, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе запрацуюць па 2,8 млн еўра.