Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова правяла стартавы паядынак турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $9,4 млн, паведамляе БелТА.
У матчы 1/32 фіналу дзеючая чэмпіёнка Miami Open першая ракетка планеты перамагла прадстаўніцу ЗША Эн Лі, якая займае 39-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 7:6 (7:5), 6:4. У трэцім раундзе саперніцай Сабаленкі будзе амерыканка Кэці Макнелі (72-гі нумар рэйтынгу WTA).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (116) прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, але ў першым крузе пацярпела паражэнне ад іспанкі Паўлы Бадосы (100) — 5:7, 3:6.
Пераможца цяперашніх спаборніцтваў у Маямі вызначыцца 29 сакавіка, чэмпіёнка заробіць больш за $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Арына Сабаленка абыграла ў вырашальным паядынку амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 6:2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).