Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла другі матч Уімблдонскага турніру, паведамляе БелТА.
У паядынку 1/32 фіналу беларуска перамагла чэшскую тэнісістку Марыю Боўзкаву, якая займае 48-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 7:6 (7:4), 6:4. У трэцім раўндзе Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж прадстаўніцай Вялікабрытаніі Эмай Радукану (40-ы нумар рэйтынгу WTA) і чэшкай Маркетай Вондроўшавай (73). На старце Арына Сабаленка перамагла канадскую тэнісістку Карсан Брэнсцін (194) — 6:1, 7:5.
Таксама яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (107) сустрэнецца з украінкай Элінай Світолінай (13). У 1/64 фіналу Сасновіч адолела ў трохсетавым паядынку прадстаўніцу Францыі Варвару Грачову (92) — 6:4, 6:7, 7:6.
Учора Вікторыя Азаранка (87) у першым раўндзе адзіночнага разраду саступіла расіянцы Анастасіі Захаравай (95) — 2:6, 6:2, 1:6. Заўтра Вікторыя Азаранка і амерыканка Эшлін Кругер у стартавым матчы парнага разраду згуляюць з бельгійска-румынскім тандэмам Грэет Мінен/Моніка Нікулеску.
Уімблдонскі турнір завершыцца 13 ліпеня. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 3 млн. фунтаў стэрлінгаў. Год таму чэмпіёнамі сталі іспанец Карлас Алькарас і чэшка Барбара Крэйчыкава.