Top.Mail.Ru

Сабаленка прабілася ў 1/8 фіналу Australian Open

Беларуска Арына Сабаленка атрымала трэцюю вікторыю ў матчах адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў Мельбурне, паведамляе БелТА.


23 студзеня ў 1/16 фіналу лідар сусветнага рэйтынгу сустракалася з прадстаўніцай Аўстрыі Анастасіяй Патапавай (55-ы нумар рэйтынгу WTA) і выйграла на двух тай-брэйках — 7:6 (7:4), 7:6 (9:7). Матч доўжыўся 2 гадзіны 4 хвіліны. У першым крузе Арына Сабаленка перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Францыі Тыянцоа Ракатамангу (118) — 6:4, 6:1, затым таксама ўпэўнена перайграла кітайскую тэнісістку Чжу Сян Бай (702) — 6:3, 6:1. Наступнай саперніцай беларускі будзе канадка Вікторыя Мбока (16). Арына Сабаленка двойчы запар выйгравала Australian Open (2023, 2024 гг.), а год таму саступіла ў фінальным паядынку амерыканцы Мэдысан Кіз. 

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (102), якая прабілася ў асноўную сетку Australian Open-2026 праз кваліфікацыю, у першым крузе прайграла італьянцы Жасмін Пааліні (7) — 1:6, 2:6. 

Турнір на кортах «Мэльбурн Парка» завершыцца 1 лютага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю