Top.Mail.Ru
143

Сабаленка прабілася ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

Беларуска Арына Сабаленка чацвёрты раз запар выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў тэнісе, паведамляе БелТА.

У чвэрцьфінальным паядынку першая ракетка планеты пераадолела амерыканскую тэнісістку Іву Ёвіч, якая займае 27-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:3, 6:0. У матчы за трапленне ў фінал саперніцай беларускі будзе пераможца сустрэчы паміж амерыканкай Коры Гаўф (3-і нумар рэйтынгу WTA) і ўкраінкай Элінай Світолінай (12). 

Яшчэ два чвэрцьфіналы пройдуць заўтра. Польская тэнісістка Іга Свёнтэк (2) сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (5), а прадстаўніца ЗША Аманда Анісімава (4) згуляе з яшчэ адной амерыканкай Джэсікай Пегулай (6). 

Арына Сабаленка двойчы запар выйгравала Australian Open (2023, 2024), а год таму саступіла ў фінальным паядынку Мэдысан Кіз.

Першы ў сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» завершыцца 1 лютага.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю