Беларуская тэнісістка не змагла выйграць Уімблдонскі турнір, але ўцякла ад найбліжэйшай праследавацельніцы ў планетарным рэйтынгу на яшчэ вялікую адлегласць, паведамляе mlyn.by.
Ад Коры Гаўф яе аддзяляе ўжо 4751 ачко. А да старту турніру было 3 741. У топ-10 Іга Швентэк перабралася на трэцяе месца, Міра Андрэева зараз пятая, а фіналістка, Аманда Анісімава, сёмая.
Што да іншых беларусак, Вікторыя Азаранка ўжо 92-я, побач з ёй Аляксандра Сасновіч, яна, наадварот, вярнулася ў першую сотню, падняўшыся адразу на 15 месцаў.