Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не выйшла ў паўфінальную стадыю турніру WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $5,1 млн, паведамляе БелТА.
Увечары 15 жніўня ў чвэрцьфінале першая ракетка планеты прайграла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай, у якой дзясятая пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, — 1:6, 4:6. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 15 хвілін. У матчы за выхад у фінал саперніцай Рыбакінай будзе польская тэнісістка Іга Свёнтак (3-і нумар сусветнага рэйтынгу). На гэтым турніры Арына Сабаленка перамагла чэшскую тэнісістку Маркету Вандроўшаву (59) — 7:5, 6:1, прадстаўніцу Вялікабрытаніі Эму Радукану (39) — 7:6 (7:3), 4:6, 7:6 (7:5) і іспанку Джэсіку Бузас Манейра (42) — 6:1, 7:5.
Год таму ў вырашальным паядынку гэтых спаборніцтваў Арына Сабаленка перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу. У 2013 і 2020 гадах чэмпіёнкай станавілася яшчэ адна беларуская тэнісістка — Вікторыя Азаранка.
Цяперашні турнір завершыцца 18 жніўня, яго пераможца заробіць $752,2 тыс. і 1000 рэйтынгавых ачкоў.