У паядынку чацвёртага круга лідар сусветнага рэйтынгу перамагла японку Наомі Осаку, якая займае 16-е месца ў рэйтынгу WTA, — 7:5, 6:3. У актыве беларускі 12 эйсаў і яна дапусціла ўсяго тры падвойныя памылкі на сваіх падачах. Матч працягваўся 1 гадзіну 29 хвілін. У гульні за выхад у паўфінал Сабаленка сустрэнецца з расійскай тэнісісткай Дыянай Шнайдэр (23-і нумар сусветнага рэйтынгу). Да гэтага Арына Сабаленка перамагла іспанку Джэсіку Бузас Манэйра (50) — 6:4, 6:2, потым таксама ў дзвюх партыях перайграла францужанку Эльзу Жакма (67) — 7:5, 6:2, а ў 1/16 фіналу абгуляла прадстаўніцу Аўстраліі Дар’ю Касаткіну (53) — 6:0, 7:5. Сабаленка дзясяты раз гуляе на грунтавых кортах французскай сталіцы. Год таму яна дабралася да вырашальнага паядынку French Open, у якім саступіла амерыканцы Коры Гаўф.
Фінал жаночага «Ралан Гарос» адбудзецца 6 чэрвеня, мужчыны вызначаць мацнейшага 7 чэрвеня. Агульны прызавы фонд другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» ў 2026 годзе складае рэкордныя 61,7 млн еўра, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе запрацуюць па 2,8 млн еўра.