Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала паўфіналісткай турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $9,4 млн, паведаміла БелТА.
Мінулай ноччу першая ракетка планеты перамагла ў чвэрцьфінале амерыканскую тэнісістку Хэйлі Баптыст, у якой 45-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, — 6:4, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 20 мінут. Наступнай саперніцай беларускі будзе другая ракетка свету Алена Рыбакіна з Казахстана, якая ў першым матчы 1/4 фіналу адолела фіналістку мінулага турніру амерыканку Джэсіку Пегулу (5-ы нумар рэйтынгу WTA). Да гэтага Арына Сабаленка перамагла дзвюх прадстаўніц ЗША: Эн Лі (39) — 7:6, 6:4, і Кэці Макнэл (72) — 6:4, 6:2, а таксама кітайскую тэнісістку Цыньвень Чжэн (26) — 6:3, 6:4. У другім паўфінале амерыканка Коры Гаўф (4) будзе сапернічаць з чэшкай Каралінай Мухавай (14).
Пераможца гэтых спаборніцтваў у Маямі вызначыцца 29 сакавіка, чэмпіёнка атрымае больш як $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Арына Сабаленка перамагла ў вырашальным паядынку Miami Open Джэсіку Пегулу — 7:5, 6:2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).