Пасля завяршэння US Open беларуска Арына Сабаленка ўступіла Алене Рыбакінай першае месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.
Атрымаўшы перамогу ў Нью-Ёрку, прадстаўніца Казахстана апярэджвае Сабаленка на 2026 рэйтынгавых ачкоў. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч займае 130-е месца, а Ірына Шымановіч знаходзіцца на 197-й пазіцыі ў сусветным рэйтынгу.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 9901 ачко.
2. Арына Сабаленка (Беларусь) — 7875.
3. Джэсіка Пегула (ЗША) — 7265.
4. Коры Гаўф (ЗША) — 7244.
5. Міра Андрэева (Расія) — 5743.
6. Лінда Носкава (Чэхія) — 5328.
7. Эліна Світоліна (Украіна) — 4809.
8. Караліна Мухава (Чэхія) — 4683.
9. Іга Свёнтак (Польшча) — 4619.
10. Марта Касцюк (Украіна) — 3980.
На чале рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) італьянец Янік Сінер, на другой пазіцыі трыумфатар US Open Аляксандр Звераў з Германіі, на трэцім радку іспанец Карлас Алькарас. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Данііл Астапенкаў займае 542-е месца.