Top.Mail.Ru

Сабаленка трэці раз згуляе ў фінале адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка правядзе трэці запар фінал адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе БелТА.



6 верасня, у вырашальным паядынку дзейная чэмпіёнка US Open будзе абараняць свой тытул у супрацьстаянні з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай (пачатак у 23:0 па мінскім часе). На турнірах пад эгідай WTA Сабаленка і Анісімава сустракаліся дзевяць разоў і пакуль перавага на баку амерыканкі, якая шэсць разоў перамагала беларуску. Для 27-гадовай Арыны Сабаленкі гэта будзе трэці запар фінал US Open — у 2023 годзе яна саступіла тытул амерыканцы Корі Гаўф, а год таму перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 7:5. У актыве беларускі тры перамогі на турнірах серыі «Вялікага шлема» — два на Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024), ўсяго ў яе 20 вікторый на турнірах пад эгідай WTA. Для 24-гадовай Аманды Анісімавай гэта другі фінал «Вялікіх шлемаў» — у ліпені ў вырашальным паядынку Уімблдана яна па ўсіх артыкулах прайграла пальшчыцы Ізе Свёнтак (0:6, 0:6), перамогшы ў паўфінале Арыну Сабаленку. У актыве Анісімавай тры пераможныя турніры WTA.

На шляху да фіналу цяперашняга турніру Арына Сабаленка перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Рэбеку Масараву (108-ы нумар сусветнага рэйтынгу), расіянку Паліну Кудэрметаву (67), канадскую тэнісістку Лэйлу Фернандес (30), прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (95), чэшку Маркету Вондроўшаву (60) і Джэсіку Пегулу (4).

7 верасня, ў фінале мужчынскага турніру дзейны чэмпіён італьянскі тэнісіст Янік Сінер (1) сустрэнецца з іспанцам Карласам Алькарасам (2). У мінулым годзе Янік Сінер перамог у фінальным матчы амерыканца Тэйлара Фрыца — 6:3, 6:4, 7:5.

Агульны прызавы фонд 145-га US Open складае рэкордныя $90 млн, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах заробяць па $5 млн і па 2000 рэйтынгавых ачкоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю