Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на старце турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $9,4 млн, паведаміла БелТА.
У паядынку трэцяга круга першая ракетка планеты пераадолела амерыканскую тэнісістку Кэці Макнэлі, якая займае 72-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:4, 6:2.
У матчы 1/32 фіналу дзейная чэмпіёнка Miami Open перамагла прадстаўніцу ЗША Эн Лі (39-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 7:6 (7:5), 6:4. У гульні за выхад у чвэрцьфінал Сабаленка сустрэнецца з кітайскай тэнісісткай Цыньвэнь Чжэн (26).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (116) прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, але ў першым крузе пацярпела паражэнне ад іспанкі Паўлы Бадосы (100) — 5:7, 3:6.
Пераможца цяперашніх спаборніцтваў у Маямі вызначыцца 29 сакавіка. Чэмпіёнка заробіць больш за $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Арына Сабаленка абыграла ў вырашальным паядынку амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 6:2. Нагадаем, яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).