Сёння ў трэцім раўндзе першая ракетка планеты абыграла ўзбекскую тэнісістку Камілу Рахімаву, у якой 92-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, — 6:3, 6:4. У 1/64 фіналу дзеючая чэмпіёнка US Open перамагла калумбійку Камілу Асарыа (59-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:2, 6:4, а затым таксама ў дзвюх партыях разграміла Расійскую тэнісістку Паліну Яцэнка (160) — 6:1, 6:1. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Сабаленкі будзе пераможца сустрэчы паміж расіянкай Дыянай Шнайдэр (16) і амерыканкай Тэйлар Таўнсэнд (96).
Арына Сабаленка тры разы запар гуляла ў фінале амерыканскага першынства: у 2023 годзе яна саступіла амерыканцы Коры Гаўф, а ў двух наступных вырашальных паядынках перамагла яшчэ дзвюх прадстаўніц ЗША — Джэсіку Пегулу і Аманду Анісімаву. У 2019 годзе Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сталі пераможцамі ў парным разрадзе, абыграўшы ў фінальным матчы беларуску Вікторыю Азаранку і аўстралійку Эшлі Барці. У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка тройчы дабіралася да фіналу (2012, 2013, 2020), але заўсёды саступала тытул суперніцам.
Заключны ў сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» завершыцца ў Нью-Ёрку 13 верасня. Агульны прызавы фонд US Open-2026 складае рэкордныя $108 млн, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $5,5 млн. Год таму пераможцам мужчынскага турніру стаў іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас.