Top.Mail.Ru
100

Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $9,4 млн, паведамляе БелТА.



Сёння ў трэцім раўндзе першая ракетка планеты перамагла румынку Жаклін Крысціян, якая займае 35-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:4, 6:1. У 1/32 фіналу Сабаленка пераадолела японскую тэнісістку Хінэмэ Сакацуме (132-і нумар рэйтынгу WTA) — 6:4, 6:2, а ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал будзе сапернічаць з пераможцай сустрэчы паміж японкай Наомі Асакай (16) і калумбійскай тэнісісткай Марыяй Асарыа (61).

Спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе завершацца 15 сакавіка. У фінальным матчы мінулага года Арына Сабаленка саступіла расійскай тэнісістцы Міры Андрэевай, а ў вырашальным паядынку 2023 года прайграла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай. У 2012 і 2016 гадах пераможцай гэтага турніру станавілася беларуска Вікторыя Азаранка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю