Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $8,2 млн, паведамляе БелТА.
У матчы трэцяга круга першая ракетка планеты сустракалася з румынкай Жаклін Крысціян (33-і нумар рэйтынгу WTA) і перамагла ў двух сэтах — 6:1, 6:4. У 1/32 фіналу беларуска абыграла амерыканскую тэнісістку Пэйтан Сцірнс (43) — 7:5, 6:3. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Сабаленкі будзе японка Наомі Осака (15).
Арына Сабаленка з’яўляецца трохразовай пераможцай Mutua Madrid Open (2021, 2023, 2025). У вырашальным паядынку мінулага года яна абгуляла амерыканку Коры Гаўф. Цяперашні турнір на грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершыцца 3 мая.