Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чацвёрты раўнд Уімблдонскага тэніснага турніру, паведамляе БелТА.
Сёння ў 1/16 фіналу першая ракетка свету сустракалася з прадстаўніцай Вялікабрытаніі Эмай Радукану (40-ы нумар рэйтынгу WTA) і перамагла ў двух сэтах — 7:6 (8:6), 6:4. Паядынак доўжыўся дзве гадзіны. У матчы за трапленне ў чвэрцьфінал Сабаленка сустрэнецца з бельгійскай тэнісісткай Элізе Мертэнс (23). У першым крузе беларуска абгуляла ў дзвюх партыях канадку Карсан Брэнстэн (194) — 6:1, 7:5, а ў 1/32 фіналу перамагла чэшку Марыю Боўзкаву (48) — 7:6, 6:4.
На старце парнага разраду беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч і прадстаўніца Чэхіі Анастасія дзяцюк выйгралі ў нідэрландскага дуэта Ізабель Хаверлаг / Аранча Рус — 6:2, 6:2, а заўтра ў 1/16 фіналу будуць сапернічаць з венгерска-расійскім дуэтам Фані Столар / Ірына Храмачова.
Уімблдонскі турнір завершыцца 13 ліпеня.