Top.Mail.Ru
87

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-1000 у Маямі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $9,4 млн, паведамляе БелТА.

У матчы 1/8 фіналу дзеючая чэмпіёнка Miami Open сустракалася з кітайскай тэнісісткай Цыньвень Чжэн, якая займае 26-е месца ў сусветным рэйтынгу, і выйграла ў дзвюх партыях — 6:3, 6:4. У чвэрцьфінале саперніцай Арыны Сабаленкі будзе яшчэ адна амерыканская тэнісістка Хэйлі Баптыст (45-ы нумар рэйтынгу WTA). Да гэтага першая ракетка планеты перамагла дзвюх прадстаўніц ЗША Эн Лі (39) — 7:6 (7:5), 6:4 і Кэці Макнэлл (72-е месца ў сусветным рэйтынгу) — 6:4, 6:2.

Пераможца цяперашніх спаборніцтваў у Маямі вызначыцца 29 сакавіка, чэмпіёнка заробіць больш за $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Арына Сабаленка абыграла ў вырашальным паядынку амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 6: 2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю