Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага турніру, паведамляе БелТА.
У стартавым паядынку першая ракетка планеты сустракалася з канадскай тэнісісткай Карсан Брэнсцін (194-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і выйграла ў двух сэтах — 6:1, 7:5. У 1/32 фіналу спаборніцай Сабаленкі будзе пераможца матчу паміж чэшскай тэнісісткай Марыяй Боўзкавай (48) і новазеландкай Лулу Сан (47).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (107) сёння гуляе з прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай (92). У другім крузе пераможца гэтай сустрэчы згуляе з украінкай Элінай Світолінай (13). Сасновіч прабілася ў асноўную сетку, атрымаўшы тры перамогі ў кваліфікацыі.
1 ліпеня Вікторыя Азаранка (87) у 1/64 фіналу сустрэнецца з расіянкай Анастасіяй Захаравай (95).
Уімблдонскі турнір завершыцца 13 ліпеня. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 3 млн фунтаў стэрлінгаў. Год таму чэмпіёнамі сталі іспанец Карлас Алькарас і чэшка Барбара Крэйчыкава.