Сёння ў 1/32 фіналу першая ракетка планеты пераадолела амерыканскую тэнісістку Пейтан Стырнс, якая займае 43-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 7:5, 6:3. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 35 хвілін. У наступным раўндзе саперніцай беларускі будзе румынка Жаклін Крысціян (33-і нумар рэйтынгу WTA).
Сабаленка з’яўляецца трохразовай пераможцай Mutua Madrid Open (2021, 2023, 2025). У вырашальным паядынку мінулага года яна абыграла амерыканку Коры Гаўф. Цяперашні турнір на грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершыцца 3 мая.