Top.Mail.Ru

Сабаленка выйшла ў трэці раунд «Ролан Гарос»

Беларуска Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на старце адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў Парыжы, паведамляе БелТА.


У матчы 1/32 фіналу лідар сусветнага рэйтынгу сустракалася з французскай тэнісісткай Эльзай Жакмо, якая займае 67-е месца ў рэйтынгу WTA, і перамагла ў двух сэтах — 7:5, 6:2. У першым раундзе Арына Сабаленка абгуляла іспанку Джэсіку Бузас Манэйра (50-ы нумар сусветнага рэйтынгу), — 6:4, 6:2, а ў 1/16 фіналу яе саперніцай будзе прадстаўніца Аўстраліі Дар’я Касаткіна (53). Арына Сабаленка дзесяты раз іграе на грунтавых кортах французскай сталіцы. Год таму яна дабралася да вырашальнага паядынку French Open, у якім саступіла амерыканцы Коры Гаўф.

Фінал жаночага «Ролан Гарос» адбудзецца 6 чэрвеня, мужчыны вызначаць наймацнейшага 7 чэрвеня. Агульны прызавы фонд другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» ў 2026 годзе складае рэкордныя 61,7 млн еўра, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе запрацуюць па 2,8 млн еўра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю