Беларуска Арына Сабаленка працягвае ўпэўнена ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) паведаміла БелТА.
Пасля другога запар выйгрышу турніру ў Брысбене ў актыве першай ракеткі планеты стала 10 990 рэйтынгавых ачкоў. Фіналістка аўстралійскага турніру ўкраінская тэнісістка Марта Касцюк перамясцілася з 26-га на 20-е месца. Беларуска Аляксандра Сасновіч з 113-й пазіцыі паднялася на 102-і радок, Вікторыя Азаранка займае цяпер 148-е месца, у Ірыны Шымановіч 153-я пазіцыя.
Топ-10 абноўленага рэйтынгу WTA:
1. Арына Сабаленка (Беларусь) — 10 990 ачкоў,
2. Іга Свёнтэк (Польшча) — 8328,
3. Коры Гауф (ЗША) — 6423,
4. Аманда Анісімава (ЗША) — 6320,
5. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 5850,
6. Джэсіка Пегула (ЗША) — 5453,
7. Жасмін Пааліні (Італія) — 4267,
8. Міра Андрэева (Расія) — 4232,
9. Мэдысан Кіз (ЗША) — 4003,
10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) — 3512.
Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) узначальвае іспанец Карлас Алькарас, на другой пазіцыі італьянец Янік Сінер, трэцім ідзе Аляксандр Звераў з Германіі. Найлепшы з прадстаўнікоў Беларусі Эрык Аруцюнян займае 430-е месца.