Беларуска Арына Сабаленка завяршыла выступленне на турніры катэгорыі WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам 6 млн еўра, паведамляе БелТА.
У заключным чвэрцьфінале першая ракетка планеты прайграла ў двух сэтах алімпійскай чэмпіёнцы кітайскай тэнісістцы Чжэн Цыньвэнь (8-ы нумар рэйтынгу WTA) — 4:6, 3:6. У паўфінале саперніцай Кітаянкі будзе амерыканка Коры Гаўф (3), якая перамагла расіянку Міру Андрэеву (7) — 6:4, 7:6. На цяперашніх спаборніцтвах у Рыме Арына Сабаленка абыграла расіянку Анастасію Патапаву (34) — 6:2, 6:2, прадстаўніцу ЗША Сафію Кенін (31) — 3:6, 6:3, 6:2, украінскую тэнісістку Марту Касцюк (27) — 6:1, 7:6 (10:8). У 2024 годзе Арына Сабаленка ў фінале рымскага турніру прайграла польскай тэнісістцы Ізе Свёнтэк, якая на гэты раз прайграла ў 1/16 фіналу амерыканцы Даніэль Колінз.
Першымі паўфіналісткамі ўчора сталі італьянская тэнісістка Ясмін Пааліні (5) і амерыканка Пейтан Стэрнс (42).
Цяперашні турнір на грунтавых кортах італьянскай сталіцы завершыцца 17 мая, яго пераможца атрымае 1000 рэйтынгавых ачкоў і 877,3 тыс. еўра прызавых.