Адзін з самых вядомых прадуктаў прадпрыемства — «Каравай Прыдзвіння», у 2024 годзе яму прысвоілі Дзяржаўны знак якасці. Гэта не проста мучны выраб, гэта цэлы брэнд рэгіёна, у якім спалучаюцца багатыя традыцыі хлебапячэння віцебскай зямлі.
«Наша вытворчасць шматгранная, мы вырабляем практычна ўсе віды хлебабулачных і мучных кандытарскіх вырабаў. Гэта жытнёва-пшанічная, пшанічная група хлябоў, здобныя булачкі, тарты і пірожныя, пернікі, печыва — словам, усё, што можна зрабіць з мукі і іншых інгрэдыентаў. Мы выпускаем нашу прадукцыю на розных пляцоўках, а ў склад аб’яднання ўваходзяць 10 заводаў у вобласці, і кожны спецыялізуецца на асобным відзе прадукцыі. Зараз мы развіваем новыя напрамкі і тэхналогіі. З апошніх навінак вытворчасці - так званыя рамесныя хлябы з высокай гідратацыяй цеста і халоднага працяглага браджэння. Гэта тое, што звычайна вырабляюць міні-пякарні, калі хлеб робіцца рукамі з пшанічнай мукі на аснове закваскі, паўфабрыкатаў — густой рошчыны, якая доўга бродзіць пры больш нізкіх тэмпературах. Дзякуючы дадзенай тэхналогіі хлеб атрымліваецца больш карысным, лягчэй засвойваецца арганізмам, таму што пры такіх умовах у муцэ расшчапляюцца складаныя бялкі. Прыгнятаецца дзеянне фіцінавай кіслаты, якая змяшчаецца ў злаках і запавольвае засваенне мікраэлементаў — цынку і жалеза, гэта значыць усяго карыснага, што ёсць у хлебе. Такі хлеб вырабляецца без дадання цукру, таму ён вельмі карысны, смачны, а яшчэ ў яго хрумсткая скарыначка, далікатная мякаць, і да таго ж ён доўга не чарсцвее. Мы сабралі ўсе лепшыя традыцыі і тэхналогіі вытворчасці рамеснага хлеба і ўкаранілі ў сваю вытворчасць», — расказала галоўны тэхнолаг прадпрыемства Таццяна Каваленка.
Журналісты пабывалі ў цэху, дзе выпякаюць «Каравай Прыдзвіння». Работнікі хлебазавода расказалі, з якім настроем варта прыступаць да замешвання і фармоўкі такога прадукту, каб ён атрымаўся пышным, смачным і карысным.
Генеральны дырэктар ААТ «Віцебскхлебпрам» Міхаіл Рог падзяліўся з прадстаўнікамі СМІ галоўным сакрэтам папулярнасці прадукцыі прадпрыемства — любоў да сваёй справы кожнага з работнікаў і спецыялістаў. «Узнагарода, якой быў удастоены адзін з нашых прадуктаў, наклала на нас вялікую адказнасць за выпускаемую прадукцыю. Мы пашыраем асартымент, і прадпрыемства развіваецца дынамічна, падтрымлівае і сацсферу — у нас ёсць свае дзіцячы лагер, інтэрнат, а таксама даччынае сельгаспрадпрыемства ў Віцебскім раёне», — падкрэсліў ён.
Прэс-тур арганізаваны Нацыянальным прэс-цэнтрам Беларусі сумесна з Дзяржкамітэтам па стандартызацыі і Віцебскім аблвыканкамам, яго мэта — знаёмства журналістаў з вядучымі прадпрыемствамі паўночнага рэгіёна, чыя прадукцыя была ўдастоена знака якасці.