Піліп Сакалінскі пакідае пасаду галоўнага трэнера футбалістаў «МЛ Віцебск», але застаецца ў структуры клуба, паведамляе БелТА.
Расійскі спецыяліст узначаліў чэмпіёнаў Беларусі ў сярэдзіне чэрвеня, змяніўшы Магамеда Адзіева, які працаваў з камандай з 28 красавіка. У апошніх трох паядынках чэмпіянату Беларусі «МЛ Віцебск» згуляў унічыю, і цяпер займае другое месца, набраўшы 41 ачко ў 20 праведзеных сустрэчах. Наперадзе футбалісты «Іслачы», у якіх 45 балаў пасля 21 гульні. Трэцім ідзе мінскае «Дынама», якое набрала 40 ачкоў.
У наступным туры «Іслач» сустрэнецца з гродзенскім «Нёманам», «МЛ Віцебск» згуляе з дзяржынскім «Арсеналам», а мінскае «Дынама» будзе сапернічаць з барысаўскім БАТЭ.