Гэта акцыя — не толькі магчымасць для кожнага ўдзельніка ўнесці свой уклад у вырашэнне тых задач, якія стаяць перад прадпрыемствамі і арганізацыямі. Гэта яшчэ і працяг галоўнага прынцыпу работы прафсаюзаў Беларусі: заўсёды і ва ўсім быць разам з чалавекам працы.
Кіраўнікі прафсаюзаў працуюць на розных участках і выконваюць тыя віды работ, якія не патрабуюць спецыяльных допускаў.
Старшыня ФПБ Юрый Сянько разам з прадстаўнікамі Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў з самай раніцы — на змене з членамі працоўнага калектыву ААТ «Гродна Азот». Фронт работ розны — ад выканання бягучага рамонту да залівання бетону.
«Для прафсаюзаў гэта акцыя не першая. Мы пастаянна ўдзельнічаем у розных мерапрыемствах, якія адбываюцца ў краіне. Стандартна гэта суботнікі і пасадка лесу. Да Першамая, вялікага, добрага, народнага свята мы аб’явілі акцыю ў знак салідарнасці кіруючага саставу з працоўнымі. Усе прафсаюзныя кіраўнікі на сваіх участках працы — у лесе, на прадпрыемствах, дзесьці ў навучальных класах разам з работнікамі, — адзначыў Юрый Сянько. — У нас жа была магчымасць прыняць удзел разам з рамонтнай брыгадай „Гродна Азота“ ў работах па закладцы першага камня чарговага аб’екта прадпрыемства », - расказаў Юрый Сянько падчас залівання бетону на пляцоўцы, дзе вядзецца рэканструкцыя цэха па вытворчасці аміяку — гэты важны праект уключаны ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучую пяцігодку.
Дарэчы, гэты дзень для прадпрыемства адзначаны яшчэ адной падзеяй — адбылося адкрыццё ўстаноўкі вытворчасці харчовага двухвокісу вугляроду УП «АзотХімФортыс». Як адзначыў генеральны дырэктар ААТ Ігар Ляшэнка, праект быў рэалізаваны ў кароткія тэрміны з высокай ступенню аўтаматызацыі: «На майскія святы адкрываем новы аб’ект двухвокісу вугляроду. Без гэтага нельга атрымаць ахаладжальныя напіткі, заправіць вогнетушыцелі. Наша ўстаноўка дасць магчымасць на 100 працэнтаў забяспечыць патрэбы краіны ў гэтым важным прадукце».
У сваю чаргу Юрый Сянько падкрэсліў важнасць праектаў па імпартазамяшчэнні: «Узята новая планка, якая дасць магчымасць замясціць імпарт, выпускаць прадукт, які да сённяшняга закупляўся за межамі краіны. Як гаворыць наш Прэзідэнт, заўсёды трэба мець сваё, каб ні ад каго не залежыць. У апошнія гады мы бачым, што адбываецца ў свеце, наколькі краіны, якія не маюць магчымасці забяспечыць сябе самастойна асноўнымі таварамі і паслугамі, сталі залежныя. І бачым нашу Рэспубліку Беларусь: за 30 гадоў інстытута прэзідэнцтва мы захавалі практычна ўсе напрацоўкі з часоў Савецкага Саюза і іх прымножылі».
Алена КРАВЕЦ