Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю «Кліч Палесся» наведаў падворкі, дзе азнаёміўся з рамеснымі традыцыямі Палесся і работамі народных майстроў, перадае БелТА.
Аляксандр Лукашэнка пабываў у доме паляўнічага і рыбака, дзе прадстаўлены традыцыйныя паляўнічыя і рыбалоўныя прылады, чучалы дзікіх жывёл.
Побач з домам размясціліся рамеснікі Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі працэс вырабу чаўна. Гэта традыцыя ў Жыткавіцкім раёне мае статус афіцыйнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і аб’екта нематэрыяльнай спадчыны Беларусі з 2022 года. Цэнтрам захавання рамяства з’яўляецца вёска Перароў, дзе майстры вырабляюць традыцыйныя лодкі з суцэльнага дубу.