Top.Mail.Ru

Самалёт «Белавія» здзейсніў экстранную пасадку ў Анкары з-за недамагання ў пасажыра, выратаваць яго не ўдалося

Чартарны рэйс «Белавія» В2 8148 Шарм-эш-Шэйх — Мінск здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце Анкары (Турцыя) у сувязі з дрэнным самаадчуваннем пасажыра, выратаваць яго не ўдалося, паведамілі БелТА ў прэс-службе «Белавія».



Экстранная пасадка адбылася 24 жніўня ў 23.30. «Экіпаж прыняў усе меры для аказання дапамогі. Яшчэ перад пасадкай бортправаднікі абвясцілі па гучнай сувязі, што патрабуецца падтрымка медыцынскіх работнікаў. На заклік адгукнуліся два кваліфікаваныя ўрачы. Пасажыру была праведзена сардэчна-лёгачная рэанімацыя. Камандзір паветранага судна прыняў рашэнне аб выкананні экстраннай пасадкі, каб аператыўна перадаць пасажыра медыкам. На жаль, нягледзячы на ўсе прынятыя намаганні, выратаваць жыццё пасажыра не ўдалося», — расказалі ў «Белавія». 

Пасля выканання неабходных працэдур і дазапраўкі самалёт вылецеў з Анкары ў Мінск у 2.50 25 жніўня і здзейсніў пасадку ў Мінску ў 7.42.

«Дзякуем пасажырам гэтага рэйса за праяўленую ў сацыяльных сетках тактоўнасць у адносінах да сітуацыі, а таксама родных і блізкіх пасажыра. Авіякампанія выказвае спачуванні сваякам пасажыра, глыбока суперажываючы іх гору», — гаворыцца ў паведамленні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю