Top.Mail.Ru

Прэзідэнт знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння раніцай накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.



Як паведамлялася раней, кіраўнік беларускай дзяржавы 25 верасня прыме ўдзел у Глабальным атамным форуме, які пройдзе пад дэвізам «Ад новага тэхналагічнага ўкладу — да новага светапогляду». Плануецца, што падчас візіту таксама адбудзецца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў звераць гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях развіцця беларуска-расійскіх адносін, абмяркуюць абстаноўку ў рэгіёне і міжнародны парадак дня.

Чытайце таксама: Міністры эканомік абмеркавалі далейшую стратэгію ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі на інтэграцыйным трэку

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю