Самалёт Boeing 757, які рухаўся з Пхукета ў Барнаул, падаў сігнал бедства над Кітаем і рыхтуецца да незапланаванай пасадкі ў Ланьчжоу, паведамляе БелТА са спасылкай на авіякампанію Azur Air, якой належыць самалёт.
На борце самалёта знаходзіцца 238 пасажыраў.
Як заявілі ў прэс-службе авіяперавозчыка, службы авіякампаніі манітораць сітуацыю і, як толькі будуць зразумелыя прычыны інцыдэнту, абновяць статус па гэтай сітуацыі.