Top.Mail.Ru

Самая паўночная пошта Кітая стала папулярнай сярод турыстаў

У вёсцы Бэйцзі каля горада Мохэ (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай) знаходзіцца самае паўночнае паштовае аддзяленне Кітая, якое стала папулярнай славутасцю сярод турыстаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» .



Паштовае аддзяленне было заснавана ў 1953 годзе. На працягу дзесяцігоддзяў яно не толькі аказвала паштовыя паслугі мясцовым жыхарам, але і дастаўляла газеты, часопісы і пасылкі на пагранічныя заставы і кантрольна-прапускныя пункты ўзброенай паліцыі.

З развіццём турызму паштовае аддзяленне ператварылася ў своеасаблівую візітную картку Крайняй поўначы Кітая — месца, адкуль турысты могуць адправіць сваім блізкім цёплыя пажаданні і падзяліцца ўражаннямі ад паездкі. Штодня адсюль у розныя куткі Кітая і свету адпраўляецца ў сярэднім больш за тысяча паштовак.

Мікалай ЛІТВІНАЎ




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю