Top.Mail.Ru

Самбістка Капаева заваявала золата чэмпіянату свету ва Узбекістане

Беларуска Анфіса Капаева стала пераможцай чэмпіянату свету па самба 2026 года ў сталіцы Узбекістана Ташкенце, паведамляе БелТА.

На планетарным форуме наша спартсменка атрымала перамогу ў вагавой катэгорыі да 50 кг. На шляху да фіналу Капаева перамагла немку Крысцін Вольц, Бямбасурэн Ганбаатар з Манголіі і францужанку Сефору Коршэр. У паядынку за золата беларуска адолела расіянку Соф’ю Емелюкову. Анфіса стала двухразовай чэмпіёнкай свету праз пяць гадоў пасля першай перамогі. Усяго ў яе кар’еры шэсць узнагарод чэмпіянату свету (2 залатыя, 3 сярэбраныя і 1 бронзавы медаль).


У мужчын другое месца ў вазе да 58 кг заняў беларус Уладзіслаў Бурдзь. Падчас турніру самбіст перамог узбекістанца Ільхама Пархомава, балгарына Барыслава Янакава, украінца Даніла Дзобу і Кімала Абалбекава з Кыргызстана. У схватцы за золата беларус саступіў Вахтангу Чыдрашвілі з Грузіі. Уладзіслаў пяты раз стаў прызёрам планетарнага форуму (0—2—3), а таксама з’яўляецца чэмпіёнам Еўропы 2024 года.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю