Другое месца займае аргенцінскі нападаючы «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі. 38-гадовы капітан чэмпіёнаў свету атрымае даход «на полі» 60 мільёнаў долараў, па-за ім — 70 мільёнаў.
Трэцім ідзе нападаючы «Аль-Іціхада» Карым Бензема. На рахунку 37-гадовага француза даход 100 мільёнаў еўра ад гульні і 4 мільёны еўра — па-за полем.
Топ-10 даходаў футбалістаў у сезоне-2025/26
- Крышціяну Раналду (Партугалія, «Аль-Наср») — 230 мільёнаў ад гульні + 50 мільёнаў па-за полем
- Ліянэль Месі (Аргенціна, «Інтэр Маямі») — 60+70
- Карым Бензема (Францыя, «Аль-Іціхад») — 100+4
- Кіліян Мбапе (Францыя, «Рэал») — 70+25
- Эрлін Холан (Нарвегія, «Манчэстэр Сіці») — 60+20
- Вінісіус Жуніёр (Бразілія, «Рэал») — 40+20
- Махамед Салах (Егіпет, «Ліверпуль») — 35+20
- Садыё Манэ (Сенегал, «Аль-Наср») — 50+4
- Ламін Ямаль (Іспанія, «Барселона») — 33+10
- Джуд Белінгем (Англія, «Рэал») — 29+15
Летам усё ішло да таго, што Крышціяну Раналду за крок ад завяршэння кар’еры. Яго кантракт з камандай «Аль-Наср», куды ён перайшоў у 2023 годзе, заканчваўся, Крышціяну толькі што прывёў зборную Партугаліі да перамогі ў Лізе нацый, і гэта давала яму добрую нагоду павесіць буцы на цвік. Але Раналду хутка развеяў чуткі аб завяршэнні кар’еры і працягнуў кантракт з клубам яшчэ на два гады.
Калі ўлічыць $50 млн, якія Раналду атрымлівае па-за полем ад партнёраў, уключаючы Nike, Binance і Herbalife, то ў наступным годзе партугалец заробіць каля $280 млн да выліку падаткаў і агенцкіх камісій.