Top.Mail.Ru

Самы магутны ў Беларусі трактар выпрабоўваюць у Баранавіцкім раёне

Самы магутны ў Беларусі трактар BELARUS-5425 выпрабоўваюць у Баранавіцкім раёне, паведамілі БелТА ў прэс-службе МТЗ.


Тэхніка працуе на палях гаспадаркі «Крошын».

«500-моцны трактар МТЗ працуе на палях нашай гаспадаркі ўжо каля месяца. Прыбыў ён да нас практычна пад заслону вясновай сяўбы, калі большасць плошчаў была засеяна. Праз гэта вопытнаму механізатару Валерыю Пархановічу пакуль даводзіцца асвойваць цаліну і апрацоўваць тарфянікі. BELARUS-5425 займаецца ўзняццем палёў, дзе некалькі гадоў запар раслі шматгадовыя травы, а таксама аднаўленнем балот. Магутнасці ў 540 конскіх сіл хапае з запасам. Каб не тануць у дрыгве, трактар «абулі» ў поўныя спаркі — здвоеныя колы на абедзвюх восях. BELARUS цяжкі, але пакуль ні разу не праваліўся, глебу не «топча», — расказаў дырэктар ААТ «Крошын» Дзяніс Яфімавіч.


У поўную сілу тэхніка зможа праявіць сябе пазней — неабходныя шыраказахопныя агрэгаты і прастор. Трактар будзе выпрабоўвацца ў гаспадарцы на працягу года. Як чакаецца, патэнцыял машыны раскрыецца падчас масавай уборкі.

«Што тычыцца работы, то да камфорту механізатара пытанняў няма. А вось электроніку спецыялісты працягваюць наладжваць. Гаспадарка трымае пастаянную сувязь з вытворцам: прадстаўнікі МТЗ прыязджаюць на месца, перапраграмуюць блокі і аналізуюць паводзіны тэхнікі», — дадаў дырэктар ААТ «Крошын».


Агульны зямельны фонд гаспадаркі складае амаль 14 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю