Top.Mail.Ru
249

Санзвяно «Звязды» праверыла сябе ў надзвычайных сітуацыях

Ужо традыцыйна на базе сярэдняй школы № 66 г. Мінска прайшлі гарадскія спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Савецкага раёна. Каманда РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» ў выніковым заліку сярод 15 каманд апынулася ў 10-цы лепшых, заняўшы 8-е месца.



Выпрабаванні праходзяць у пяць этапаў, на кожным з якіх патрэбна прадэманстраваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў розных надзвычайных сітуацыях. Напрыклад, як трэба выратоўваць пацярпелых у ачагу хімічнага і змешанага паражэння, альбо рабіць пакватэрны абход ва ўмовах распаўсюджвання небяспечных захворванняў. На асобных этапах таксама трэба было прадэманстраваць тэарэтычныя веды камандзіра і прадстаўніка каманды, напаўненне санітарных сумак і аснашчэння. Аднак галоўнае ва ўмовах кожнага з гэтых выпрабаванняў — паказаць зладжаную работу ў камадзе, уменне падтрымліваць адзін аднаго ў любой сітуацыі. З чым выдатна справіліся нашы калегі Марына Вярэніч, Наталля Мялешкіна, Вікторыя Гармаза, Алена Драпко на чале з камандзірам санітарнага звяна Вольгай Гецэвіч. 

Віншуем іх з добрым вынікам і верым, што наперадзе — новыя перамогі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю