Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda. by падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda. by падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.
На нарадзе з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашэнка вылучыў тры асноўныя напрамкі, на якіх варта засяродзіць увагу ў бліжэйшай перспектыве. Гэта практыкаарыентаванасць навуковых даследаванняў, укараненне распрацовак у эканоміку і сацыяльную сферу, а таксама імпартазамяшчэнне і экспарт навукова-тэхнічны прадукцыі. Каментуючы прэзідэнцкі пасыл, суразмоўніца звяртае ўвагу на тое, што ўсе гэтыя тры напрамкі зводзяцца, у канчатковым выніку, да адной мэты — атрымання належнай аддачы ад фінансавання навуковых даследаванняў, на якія штогод трацяцца немалыя дзяржаўныя сродкі.
— Аляксандр Лукашэнка цалкам мае рацыю, патрабуючы ад акадэмічнай, галіновай і ўніверсітэцкай навукі ісці ў нагу з часам і быць настроенымі на той жа вынік, што і краіна ў цэлым. Тым больш, што неабходны навуковы і прамысловы патэнцыял у краіне даўно склаўся. А вось цеснае ўзаемадзеянне паміж навукай і вытворчасцю наладжана далёка не ва ўсіх галінах. Таму, настойвае Кіраўнік дзяржавы, беларускія навукоўцы павінны больш актыўна ўключыцца ў распрацоўку суперперспектыўных напрамкаў, ад якіх залежыць не толькі стан айчыннай эканомікі, але і нацыянальная бяспека дзяржавы ў цэлым. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка перасцерагае навукоўцаў ад спробаў распыляць сілы і гнацца за дасягненнямі навукі ў іншых краінах. І прапануе засяродзіць намаганні на тых кірунках, у якіх Беларуская навука традыцыйна моцная і мае ўласныя навуковыя школы, — адзначае парламентарый.
Сенатар цалкам салідарная з высновай Прэзідэнта, што толькі такі вывераны, мэтанакіраваны падыход да навуковых распрацовак дасць магчымасць атрымаць ад іх важкі эканамічны эфект.
— І не ў аддаленай будучыні, а ў найбліжэйшай перспектыве. Што асабліва важна для паспяховага вырашэння задач, заяўленых у рамках абвешчанай у краіне пяцігодкі якасці, — заключае парламентарый.