Top.Mail.Ru

«Сапернік выкарыстаў свой момант, а мы — не». Галоўны трэнер «Дынама» аб паражэнні ад «Барыса»

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Сяргей Брылін і форвард каманды Алекс Лімож пракаменціравалі паражэнне ад «Барыса» ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, паведамілі БелТА ў прэс-службе сталічнага клуба.



На старце дамашняй серыі мінчане прайгралі астанчанам з лікам 0:1, упершыню ў сезоне застаўшыся без закінутых шайб. Паражэнне стала для «зуброў» чацвёртым у пяці апошніх матчах.

«Была цяжкая гульня. Мы ведалі, што сапернік хуткі, умелы і шмат стварае, іх абаронцы актыўна падключаюцца да атак. Усё гэта мы і ўбачылі. Госці выкарысталі свой момант, у нас таксама былі магчымасці, асабліва ў канцы гульні. Але мы іх не рэалізавалі, таму такі вынік, — сказаў Брылін. — Мы не застаўлялі саперніка фаліць, мала абыгрывалі і ўцякалі. Вядома, трэба было рабіць гэта часцей, тады б і ў большасці пагулялі больш».

«Сапернік пачаў матч значна актыўней за нас. Чамусьці мы аказаліся не гатовы да такога старту. Затым нам удалося наладзіць сваю гульню, прытрымлівацца плана на матч і перахапіць ініцыятыву, — адзначыў Лімож. — У канцы мы дзейнічалі з асаблівым жаданнем забіць, хоць з такой самааддачай было неабходна гуляць усе 60 мінут. Кожны павінен прыкладаць больш намаганняў і знаходзіць шляхі адправіць шайбу ў вароты».

У табліцы Заходняй канферэнцыі сталічны клуб займае восьмае месца. Бліжэйшы паядынак у «Мінск-Арэне» «Дынама» правядзе 30 кастрычніка супраць «Трактара». Пачатак у 19.10.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю