Top.Mail.Ru
184

Сапраўдная на працягу года. Калі афармляць меддаведку для ўстаноў адукацыі?

Медыцынская даведка сапраўдная на працягу каляндарнага года з моманту выдачы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.



У сувязі з набліжэннем новага навучальнага года ў ведамстве звярнулі ўвагу бацькоў на ўмовы, звязаныя з атрыманнем медыцынскай даведкі аб стане здароўя навучэнцаў. «Штогод праводзіцца дыспансерызацыя навучэнцаў (пераважна ў месяц нараджэння дзіцяці) з афармленнем медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая прадастаўляецца ва ўстанову адукацыі. Нагадваем, што медыцынская даведка сапраўдная на працягу ўсяго каляндарнага года з моманту выдачы. Напрыклад, калі медыцынская даведка выдадзена ў лістападзе 2024 года, то яна сапраўдная да лістапада 2025 года», — расказалі ў прэс-службе.

Разам з тым бацькі першакласнікаў атрымліваюць медыцынскую даведку да пачатку навучальнага года ў абавязковым парадку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю