Top.Mail.Ru

Сапраўдныя каштоўнасці нязменныя

У свеце зменлівых тэндэнцый, разнастайнасці аўтараў, жанраў і сюжэтных ліній бывае складана адшукаць сваё. Аднак, калі помніць пра тое, што галоўны крытэрый — вашы асабістыя зацікаўленасць і памкненне душы ў гэтым выбары, то ўсё становіцца значна прасцей. І сёння прапаноўваем якраз зірнуць на нашу падборку кніг выдавецкага дома «Звязда» з перспектывы ўражанняў і адкрыцця нязведаных маршрутаў.


Супрацьстаянне ў імя жыцця

Аднайменная кніга Мікалая Хахлова пераносіць чытачоў у ваенныя часы. Дакументальна-мастацкая аповесць прысвечана байцам і камандзірам 3-й арміі Бранскага фронту, якія праявілі масавы гераізм восенню 1941 года. Яны здолелі адкінуць нямецка-фашысцкія полчышчы на 60 кіламетраў ад ракі Дзясна за Судасць. Здзяйсняючы подзвіг, нашы абаронцы і не думалі, што ламаюць планы генеральнага штаба вермахта. Адным з іх быў план «Барбароса», які прадугледжваў узяцце Масквы ў жніўні 1941 года. Нашы героі паміралі, каб жылі мы... Вось, напрыклад, якія радкі знаходзім пра бітву пад Сянно: «Мы вначале стояли плотными рядами в ожидании атаки. Тут-то и налетели фрицевские самолёты. Стали бомбить и сбрасывать в бочках зажигательную смесь. Горело всё кругом: земля, трава, деревья и танки, а в них люди...» Асаблівую непаўторнасць выданню надаюць змешчаныя ў ім копіі дакументаў і дзіцячыя малюнкі. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Мая цудоўная Радзіма

Менавіта такую назву мае новая кніга вядомага

пісьменніка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, а таксама многіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова. У ёй чытач знойдзе вершы пра самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. «Мы — дзеці велічнай краіны,/ Тут нам утульна як нідзе./ Удзячны ёй за лёс наш мірны, За кожны наш шчаслівы дзень», — піша аўтар у вершы «Мы — беларусы». Кніга тэматычна падзелена на раздзелы, у кожным з якіх чытач знойдзе адпаведную падборку паэтычных твораў, прысвечаных роднай краіне, сям’і, жыццю юных беларусаў і іншае. Паэт апявае Радзіму, нашы дзяржаўныя сімвалы, багацце і прыгажосць роднай зямлі, услаўляе мужнасць і працавітасць людзей, прыгожыя мары і памкненні, вучобу і добрыя справы хлопчыкаў і дзяўчынак. Знаёміць з прафесіямі, вучыць любіць і шанаваць бацькоў, Радзіму, усё роднае, займацца спортам, расці ўдзячнымі, працавітымі, шчырымі. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, але добра чытаць яе ўсёй сям’ёй.

Легенда горада

Узнікае ва ўяўленні чытача пасля прачытання кнігі «Легенда Заслаўя» Святланы Быкавай, якая нядаўна паўторна ўбачыла свет у выдавецкім доме «Звязда». У паэме ўвасабляецца легенда пра полацкую княжну Рагнеду і яе мужнага сына Ізяслава. «Мужныя продкі зямлі нашай мілай/ Лёс вырашалі сталлю і сілай./ Людзі заможныя ўладу дзялілі, Бедныя — літасці ў Бога малілі. Вочы падняўшы да светлых нябёсаў, Долі чакалі і лепшага лёсу, Міру прасілі і чыстага неба, Шчасця, здароўя, у засекі — хлеба...» Тут аб’ядналася ўсё: наша мілагучная мова, цікавы сюжэт з адметнымі героямі, па апісанні якіх уяўляецца мінулае з яго падзеямі, звычаямі. А дапоўнены твор цудоўнымі ілюстрацыямі. Такая кніга дакладна зверне на сябе ўвагу чытачоў самых розных узростаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю