На кортах Мельбурна стартавала кваліфікацыя першага ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» — адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе БелТА.
Першай з беларускіх тэнісістак выступленне на Australian Open пачала Аляксандра Сасновіч, якая сёння ўпэўнена абгуляла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Францыі Ксенію Яфрэмаву — 6:3, 6:1. У другім кваліфікацыйным раўндзе саперніцай беларускі будзе Кацінка фон Дайхман з Ліхтэнштэйна.
Заўтра яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч у першым крузе кваліфікацыі сустрэнецца з прадстаўніцай Аўстраліі Арынай Радзівонавай. Каб прабіцца ў асноўную сетку аўстралійскага чэмпіянату, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.
Асноўны этап Australian Open пройдзе з 18 студзеня па 1 лютага.