У матчы 1/16 фіналу беларуска саступіла чэшскай тэнісістцы Караліне Плішкавай (258) — 4:6, 4:6. У гэтай сустрэчы Сасновіч усяго тры разы падавала на вылет і дапусціла 7 падвойных памылак на сваёй падачы, а ў актыве яе саперніцы 16 эйсаў. У гульні за выхад у чвэрцьфінал саперніцай чэшкі будзе 13-я ракетка планеты расіянка Кацярына Аляксандрава. Сасновіч прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, перамогшы ўкраінку Ангеліну Калініну і чэшку Лінду Фрухвіртаву, не аддаўшы саперніцам ніводнага сэта. У 1/8 фіналу парнага разраду беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч і расіянка Марыя Козырава сустрэнуцца з расійска-японскім тандэмам Людміла Самсонава / Мію Като.