Расійская тэнісістка Ганна Блінкова будзе саперніцай беларускі Аляксандры Сасновіч у другім раўндзе турніру WTA-125 у Парыжы, паведаміла БелТА.
У сённяшнім паядынку 1/16 фіналу расіянка перамагла прадстаўніцу Канады Лейлу Фернандэс — 7:6 (7:4), 6:4. Напярэдадні Аляксандра Сасновіч у першым крузе ўпэўнена перайграла аўстралійскую тэнісістку Талію Гібсан — 6:4, 6:0. Сустрэча Сасновіч і Блінковай адбудзецца 14 мая.
Год таму Аляксандра Сасновіч дайшла да паўфіналу спаборніцтваў у Парыжы, у якім прайграла французскай тэнісістцы Хлоэ Паке. Потым у вырашальным паядынку францужанка ўступіла брытанцы Кэці Бултэр. Цяперашні турнір у сталіцы Францыі завершыцца 17 мая.