Top.Mail.Ru

Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-1000 у Пекіне

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (130-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў асноўную сетку турніру WTA-1000 у Пекіне з прызавым фондам $8,9 млн, паведамляе БелТА.



У сённяшнім фінале кваліфікацыі беларуска ўпэўнена абыграла прадстаўніцу ЗША Варвару Лепчанка (147) — 6:4, 6:1. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 15 хвілін. Учора ў першым кваліфікацыйным раўндзе Аляксандра Сасновіч таксама ў дзвюх партыях перамагла расіянку Таццяну Прозараву (185) — 6:4, 6:1.

Сустрэчы асноўнага этапу спаборніцтваў у кітайскай сталіцы пройдуць з 24 верасня па 5 кастрычніка. Пераможца заробіць $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. У мінулым годзе чэмпіёнкай China Open стала амерыканская тэнісістка Коры Гаўф, якая абыграла ў фінале чэшку Караліну Плішкаву.

Чытайце таксама: Сасновіч выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага турніру

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю