Top.Mail.Ru
518

Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-250 у Нотынгеме

Спаборніцтвы на травяных кортах Нотынгема і Берліна завершацца 22 чэрвеня.


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку турніру катэгорыі WTA-250 у брытанскім Нотынгеме з прызавым фондам $275 тыс., паведамляе БелТА.

  • У першым раўндзе кваліфікацыі беларуска адолела ў трохсетавым паядынку аўстралійку Майю Джойнт — 3:6, 6:4, 6:1, потым перайграла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу — 6:3, 6:4. У стартавым матчы асноўнага этапа саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе кітайская тэнісістка Лін Чжу.
Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка на гэтым тыдні прыме ўдзел у турніры WTA-500 у Берліне з прызавым фондам $1 млн. Сабаленка стартуе з другога раўнда, дзе сустрэнецца з пераможцай матчу 1/16 фіналу паміж амерыканскай тэнісісткай Сафіяй Кенін і Рэбекай Масаравай.

Спаборніцтвы на травяных кортах Нотынгема і Берліна завершацца 22 чэрвеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю