Сёння ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнда беларуска, якая займае 115-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла ў двух сэтах нямецкую тэнісістку Юлію Штузэк, у якой 539-я пазіцыя, — 6:1, 6:4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 20 хвілін. Заўтра ў вырашальным паядынку за трапленне ў асноўную сетку саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе французская тэнісістка Асеан Дадэн (564-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Беларуска Арына Сабаленка чатыры разы выходзіла ў фінал гэтых спаборніцтваў і заўсёды саступала саперніцам. Год таму яна прайграла прадстаўніцы Латвіі Алене Астапенка.